Храм у Чарапаўцы (Расія)
Прэзерватывы знайшлі ў Чарапаўцы ў канцы красавіка, яшчэ да Вялікадня. Калі ў адным з іх храмаў скончылася святая вада, на дне святары ўбачылі выкарыстаны прэзерватыў. На ўсялякі выпадак вырашылі праверыць падобныя чаны ў іншых храмах — у двух таксама знайшлі выкарыстаныя прэзерватывы.
Колькі людзей атрымалі ваду з брудных чанаў, падлічыць складана.
Мужчыну, які закідваў прэзерватывы, затрымалі. Ён знаходзіцца ў псіханеўралагічным дыспансеры.
А ў храмах павесілі замкі на чаны са святой вадой.
Чытайце таксама:
Патрыярх Кірыл пажадаў Пуціну кіраваць яшчэ 76 гадоў
Кіраўнік МУС Эстоніі прапанаваў прызнаць РПЦ тэрарыстычнай арганізацыяй
5
10
30
2
1
2