Шматфункцыянальны комплекс Prizma будуецца на скрыжаванні Партызанскага праспекта і вуліцы Даўгабродскай. Гэта ўсяго за 20 метраў ад выхаду са станцыі метро «Партызанская». У ім таксама размесцяцца гіпермаркеты «Гіпа» і «5 элемент», крамы адзення і абутку, фудкорт, кінатэатр ды інш. Падрабязнасці распавялі Smartpress.by у кампаніі «Сігмаполюс».

Там будзе самы вялікі ў Беларусі актывіці-парк: Prizma park, што будзе выкананы ў сучасным футурыстычным стылі.

Актывіці-парк зойме плошчу тры тысячы квадратных метраў. Па памеры гэта, як палова футбольнага поля.

Парк будзе двухузроўневым. На першым узроўні будуць больш за 20 розных гульнявых актыўнасцяў, уключаючы батутную арэну, скаладром, цюбінгавую трасу, сухі басейн, вулкан і асобную гульнявую зону для самых маленькіх.

«Галоўныя асаблівасці актывіці-парку — гэта гіганцкія лабірынты і двухпавярховая ніндзя-зона. Яна ўяўляе сабой нешта падобнае на амерыканскія горкі з перашкодамі», — кажуць у кампаніі.

На двух узроўнях размесціцца таксама кафэ на 250 месцаў з еўрапейскай кухняй і дзіцячым меню. А злучацца два паверхі будуць васьміметровай вінтавой горкай і пераходнымі масткамі з гульнявога абсталявання.

На другім узроўні актывіці-парку акрамя забаў зробяць шэсць канцэптуальных пакояў для правядзення мерапрыемстваў. Туды можна замовіць ежу з кафэ і запрасіць аніматараў

«Бацькі, купляючы адзін білет, змогуць спакойна адпачыць у кафэ, прагуляцца па гандлёвым цэнтры, зрабіць пакупкі ці схадзіць у кіно — і не думаць аб дадатковых выдатках, бо адразу ўсе актыўнасці ў парку ўключаны ў кошт», — кажуць прадстаўнікі дэвелапера.

Чакаецца, што мантаж ўсіх актывіці-зон зойме каля пяці месяцаў.

Чытайце таксама:

Хлопчык зламаў пазваночнік у батутным цэнтры ў Мінску. Аднак дабіцца кампенсацыі ў судзе не ўдалося, вось чаму

Даражэй, чым па Міжземным моры. На Палессі ёсць рачны круіз, квіткі на які не дастаць

Spotify зладзіў для супрацоўнікаў раскошны карпаратыў, а затым адным махам скараціў 1500 з іх

Клас
4
Панылы сорам
9
Ха-ха
1
Ого
5
Сумна
2
Абуральна
0