Стужкі, пададзеныя на Open Call, могуць стаць часткай Беларускага конкурсу 10-га кінафэсту. Фільмы Беларускага конкурсу будзе ацэньваць міжнароднае журы і выбера пераможцу, кажуць арганізатары.

Сёлета арганізатары кінафэсту шукаюць фільмы, зробленыя беларусамі і беларускамі ў 2023-2024 гадах у любой краіне, у любым жанры і любога хронаметражу. Дакументальныя, ігравыя, гібрыдныя, анімацыйныя, кароткаметражныя ці поўнаметражныя — усе фільмы будуць разгледжаныя адборшчыкам Беларускага конкурсу для ўдзелу ў кінафестывалі «Паўночнае ззянне».

Юбілейны фэст «Паўночнае ззянне» пройдзе з 4 па 21 лістапада. Каб прапанаваць свой фільм для ўдзелу, трэба запоўніць невялікую форму да 1 жніўня. Калі ў вас узнікнуць пытанні, пішыце ў сацыяльныя сеткі праекта Instagram, Telegram, FB ці на пошту [email protected].

Арганізацыя і правядзенне кінафестывалю — справа затратная: трэба зрабіць беларускія субтытры да фільмаў, аплаціць ліцэнзію на online-стрымінг, аплаціць правы на самі фільмы, а таксама працу каманды.

Добрая навіна ў тым, што вы можаце дапамагчы: данат у любым памеры паспрыяе таму, каб фэст прайшоў яскрава і маштабна.

label.reaction.like
0
label.reaction.facepalm
0
label.reaction.smile
0
label.reaction.omg
0
label.reaction.sad
0
label.reaction.anger
0