Дыега Коста. Фота: яго інстаграм

Дыега Коста. Фота: яго інстаграм

Экс-форвард мадрыдскага «Атлетыка» і лонданскага «Чэлсі» Дыега Коста разам з сябрамі выратаваў каля 100 чалавек ад паводкі. Інцыдэнт здарыўся на тэрыторыі штата Рыу-Грандзі-ду-Сул, што днямі зведаў катастрафічную паводку, звяртае ўвагу football.by.

Вяртаючыся дадому пасля трэніроўкі, Коста выявіў групу людзей, якім патрабавалася дапамога з-за прыроднага бедства.

Коста аказаў падтрымку, даўшы ў іх распараджэнне асабісты гідрацыкл. Потым футбаліст паклікаў сяброў, якія маюць водныя транспартныя сродкі.

Дыега Коста (яго назвалі ў гонар Дыега Марадоны, таму ў яго іспанамоўнае імя, а не звыклае партугаламоўнае імя Дыога) гуляў у свой час за «Сельту», «Атлетыка», «Чэлсі», «Вулверхэмптан». Правёў два матчы за зборную Бразіліі, але вырашыў далей гуляць за Іспанію.

Цяпер ён выступае за «Грэміа» з бразільскага Порту-Алегры, што знаходзіцца менавіта ў штаце Рыу-Грандзі-ду-Сул. 

Чытайце таксама:

На поўдні Бразіліі з-за рэкорднай паводкі загінулі прынамсі 58 чалавек

Экс-футбаліст зборнай Беларусі Антон Сарока выйшаў з медыкаментознай комы

Вызначыўся першы фіналіст Лігі чэмпіёнаў

Клас
4
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0