Украінскі нумар. Фота: Martin Meissner / AP

Украінскі нумар. Фота: Martin Meissner / AP

У паўфінале прынялі ўдзел 18 з 37 канкурсантаў (у парадку выхаду на сцэну): Кіпр, Сербія, Літва, Ірландыя, Брытанія, Украіна, Польшча, Харватыя, Ісландыя, Германія, Славенія, Фінляндыя, Малдова, Швецыя, Азербайджан, Аўстралія, Партугалія і Люксембург.

У паўфінал выйшлі Украіна (Alyona Alyona i Jerry Heil), Сербія, Партугалія, Славенія, Кіпр, Фінляндыя, Харватыя, Ірландыя, Люксембург і Літва.

Прадстаўнікам Вялікабрытаніі, Швецыі і Германіі выхад у фінал гарантаваны правіламі конкурсу, незалежна ад поспеху паўфінальнага выступлення.

Другі паўфінал пройдзе 9 мая, гранд-фінал — 11 мая.

У другім паўфінале ў чацвер выступяць Эстонія, Латвія, Грузія, Арменія, Чэхія, Албанія, Аўстрыя, Бельгія, Данія, Грэцыя, Ізраіль, Мальта, Нідэрланды, Нарвегія, Сан-Марына і Швейцарыя.

Беларусы і расіяне ўжо чацвёрты год выключаныя з удзелу.

Фаварытамі ў букмекераў сёлета лічацца харвацкая група Baby Lasagna і ўкраінскі дуэт Alyona Alyona i Jerry Heil.

Чытайце таксама:

Топ-7 яскравых выступаў, якія будуць на сёлетнім Еўрабачанні

«За халадзец!» Пра што сёння спяваюць і чым жывуць «Галасы ЗМеста», якіх хацелі адправіць на Еўрабачанне?

Клас
6
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0