Запуск паўночнакарэйскай ракеты. Здымак ілюстрацыйны. Фота: Korean Central News Agency/Korea News Service via AP

Запуск паўночнакарэйскай ракеты. Здымак ілюстрацыйны. Фота: Korean Central News Agency/Korea News Service via AP

Пры гэтым у офісе генеральнага пракурора Украіны Андрэя Косціна паведамілі Reuters, што частата выпадкаў, калі паўночнакарэйская зброя давала збоі, была даволі высокай.

«Прыкладна палова паўночнакарэйскіх ракет страціла запраграмаваныя траекторыі і выбухнула ў паветры; у такіх выпадках абломкі не былі атрыманыя», — гаворыцца ў пісьмовых адказах офіса Андрэя Косціна на пытанні Reuters.

Ва ўкраінскай пракуратуры заявілі, што, калі абломкі не ўдалося сабраць у месцах удараў, то ракеты Hwasong-11, якія на Захадзе таксама называюць KN-23, ідэнтыфікавалі па траекторыях іх палёту, хуткасці і месцах запуску.

На долю паўночнакарэйскіх ракет прыпадае пакуль толькі нязначная частка расійскіх удараў падчас вайны супраць Украіны, але сам факт іх выкарыстання выклікаў трывогу ад Сеула да Вашынгтона, бо гэта можа азначаць канец амаль двухдзесяцігадовага кансэнсусу паміж пастаяннымі членамі Рады Бяспекі ААН па прадухіленне пашырэння Пхеньянам ягонай ядзернай і балістычнай ракетнай праграм.

Апошняе зафіксаванае выкарыстанне KN-23 было 27 лютага, паведаміла ўкраінская пракуратура, дадаўшы, што агульная колькасць выяўленых запускаў супадае з данымі разведкі, якія сведчаць, што КНДР паставіла ў Расію каля 50 балістычных ракет.

Акрамя надання Паўночнай Карэі магчымасці выпрабоўваць на практыцы ракеты, Расія зрабіла крокі, якія ўскладняць Арганізацыі Аб'яднаных Нацый маніторынг санкцый, уведзеных супраць Пхеньяна ў 2006 годзе.

Чытайце таксама:

Кім Чэн Ын даў заданне хутчэй рыхтавацца да вайны

«Абсалютны кал». Z-ваенкары заявілі пра жахлівую якасць снарадаў з КНДР

Украіна мае першыя доказы выкарыстання Расіяй ракет з КНДР

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
10